МАЙСТРЫ ЛЯДОВАЙ СКУЛЬПТУРЫ

Выкладчыкі мастацкага аддзялення лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Павел Ляонаў і Васіль Цімашоў разам з Максімам Кацельнікавым занялі 3 месца ў намінацыі “Майстар” на Х Міжнародным конкурсе лядовай скульптуры “Магаданскі крышталь” (Расія, снежань 2016 года).

У конкурсе прынялі ўдзел каманды з Кітая, Якуцка і іншых гарадоў Расіі. Беларусь на конкурсе была прадстаўлена ўпершыню. 20 скульптур на тэму “Міфы і легенды народаў свету” упрыгожылі Сквер Перамогі ў Магадане.

Нашы скульптары стварылі кампазіцыю “Саюз Сонца і Зямлі”, якая ўразіла ўсіх вытанчанасцю, лёгкасцю, гармоніяй і дасканаласцю ў апрацоўцы дэталяў.