Вядомы беларускі мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў , выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў А.А.Жукоўскі у гонар Года малой радзімы наладзіў у сваёй роднай Бабуніцкай сярэдняй школе выстаўку лепшых твораў сваіх вучняў Н.Аўласцовай, С.Дубравы, Л.Карповіч, В.Слюсар, Г.Безручонак (5 клас), Р.Іваноўскага, Н.Каржанеўскай ,А.Мішчанкі, Г.Нячай (8 клас). У экспазіцыю, якая карысталася вяікай папулярнасцю, увайшлі творы за трэцюю і чацвёртую чвэрць 2018 навучальнага года. Гэта нацюрморты, пейзажы, кампазіцыі, самастойныя працы…