За ўражаннямі – у бібліятэку!

Што такое кніжная ілюстрацыя і як мастак яе стварае? Аб гэтым і многім іншым 13 снежня даведаліся вучні 5 “б” класа на сустрэчы “Казкі на мальберце”, прысвечанай Алене Лось - знакамітаму беларускаму графіку і жывапісцу. У рамках мерапрыемства была праведзена лекцыя-прэзентацыя, на якой дзеці даведаліся аб асаблівасцях афармлення дзіцячых кніг і часопісаў на прыкладзе творчасці знакамітай мастачкі. Алена Лось прымала ўдзел у шматлікіх выставах, як на Радзіме, так і за мяжой. Яе плённая дзейнаць адзначана высокімі ўзнагародамі, а карціны знаходзяцца ў знакамітых музеях і прыватных калекцыях. У Дзіцячай бібліятэцы № 2 г. Мінска таксама аформлена галерэя яе мастацкіх работ, па якой супрацоўніцай бібліятэкі была праведзена пазнавальная экскурсія, а будучыя мастакі атрымалі незабыўныя ўражанні.