У 6-ты школьны дзень, 11 кастрычніка, вучні пачатковых класаў наведалі ТЭАТР ЮНАГА ГЛЕДАЧА, дзе з задавальненнем паглядзелі спектакль “Мая маленькая чарадзейка”.
Галоўнай гераіні – маленькай чарадзейцы Хіксі ўсяго 127 гадоў. Ёй вельмі хочацца пабываць разам з дарослымі ведзьмамі на свяце, але пакуль яна занадта юная. Каб зрабіцца сапраўднай добрай ведзьмай, Хіксі трэба вытрымаць экзамен на майстэрства. У час іспытаў старэйшыя вядзьмаркі прыходзяць у жах ад добрых спраў Хіксі, бо для іх “добрая ведзьма” - гэта тая, якая здзяйсняе дрэнныя ўчынкі. Маленькая ведзьмачка добра авалодала майстэрствам, у фінале спектакля ператварыла ўсіх вядзьмарак у кажаноў і засталася адзінай добрай чарадзейкай у свеце!





.jpg)


