25 лютага ў нашай гімназіі-каледжы мастацтваў адбылася сустрэча з Таццянай Бембель – беларускім гісторыкам-мастацтвазнаўцай і ўнучкай народнага мастака Андрэя Бембеля.
Спадарыня Таццяна паведаміла пра вытокі беларускай школы скульптуры. Пра тое, як стваралася мастацкае аддзяленне ў гімназіі-каледжы і кафедра скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай академіі мастацтваў.
Сустрэчу наведалі навучэнцы 1-3 курсаў каледжа. Яны атрымалі выдатную магчымасць паглыбіцца ў гісторыю беларускай мастацкай культуры, адчуць важнасць захавання культурнай спадчыны.











