27 лютага вучні 2-5-х класаў наведалі незвычайны музей-сядзібу «Стары Менск», які знаходзіцца каля старажытных валоў у вёсцы Гарадзішча. Каля 1000 гадоў таму тут існавала паселішча, якое стала першым месцам нараджэння будучай сталіцы - горада Мінска.

Праграма пачалася сустрэчай з дружыннікамі Усяслава Чарадзея, якія правялі яскравыя гульні, рыцарскія іспыты...

У час экскурсіі па музеі дзеці ўявілі сабе Менскі замак Усяслава Чарадзея X-XI стагоддзяў, убачылі копію КРЫЖА Ефрасінні Полацкай, самую старую шахматную фігуру Усходняй Еўропы і іншыя рэчы таго часу....

Дзеці з задавальненнем развучылі беларускі народны танец, у інтэрактыўнай форме пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі Масленіцы, спалілі саламянае пудзіла Зімы і пачаставаліся смачнымі блінамі з духмянай гарбатай...

Вучняў урачыста прынялі ў дружыну Усяслава Чарадзея!
 

Наша фотогалерея