5 сакавіка піяністы Варвара Алешка (4 клас), Васіліса Бурдзялëва (4 клас), Міраслаў Кісялëў (2 курс), Лілія Напялëнак (2 курс), Аляксандра Лях (3 курс), а таксама педагог Алена Міхайлаўна Казінец сталі гасцямі Ксеніі Сітнік – вядучай праграмы “ДНК” на радыёканале “Культура” Белтэлерадыёкампаніі.

Нагода для сустрэчы – цудоўны канцэрт, што адбыўся 4 сакавіка ў Малой зале імя Р.Р. Шырмы, дзе нашы маладыя таленты выступілі з вялікім поспехам.

Госці эфіру падзяліліся ўражаннямі, распавялі пра сябе, выбар навучальнай установы, канцэртнае жыццё, творчыя планы, паразважалі пра асаблівасці навучання і музычнай прафесіі, сакрэты падрыхтоўкі да адказных выступленняў.

Танальнасць размовы абсалютна супала з дэвізам радыёканала “Мы выбіраем вечныя каштоўнасці!”

Дзякуй Ксеніі Сітнік за запрашэнне!
 

Наша фотогалерея