19 сакавіка студэнты каледжа мастацтваў у суправаджэнні выкладчыкаў наведалі навуковы семінар і прынялі ўдзел у круглым стале на тэму «Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях», які прайшоў у Цэнтры даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У рамках семінара ўдзельнікі азнаёміліся з першымі ілюстрацыямі дзіцячых кніг на беларускай зямлі, прагледзелі ілюстрацыі дзіцячых казак XIX–XX стагоддзяў, а таксама даведаліся пра сучасныя праекты і асноўныя праблемы, звязаныя з захаваннем і распаўсюджваннем беларускай культурнай спадчыны ў дадзеным накірунку (накірунку казачнай творчасці).











