7 красавіка 2026 года ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча падчас выставы "Музей - гэта мы" адбыўся КВІЗ "Падарожжа па Беларусі" сярод вучняў гімназій г. Мінска.
Нашы навучэнцы струннага аддзялення ў саставе квартэта:
— Арына Шымава, скрыпка (3 курс);
— Любоў Іванека, скрыпка (3 курс);
— Марыя Галаванава, альт (3 курс);
— Арына Немірко, віяланчэль (2 курс)
выканалі для ўдзельнікаў квізаманіі творы Й. Гайдна і Д. Шастаковіча.
Музычны падарунак выклікаў яскравы водгук і самыя шчырыя апладысменты гледачоў!











