16 красавіка навучэнцы 3 курса мастацкага профілю наведалі творчую сустрэчу з Аляксандрам Аляксеевым і Алегам Лукашэвічам – аўтарамі масштабнага праекта “Спадчына Беларусі”, якому летась споўнілася 25 гадоў. У яго аснове – вялікая навукова-даследчая праца па вывучэнні гісторыі і культуры краіны. Праект уключае кнігі, фільмы, фотавыставы пра мастацкую і архітэктурную спадчыну, жыццё і творчасць выбітных мастакоў Беларусі (Марка Шагала, Валерыя Шкарубы, Анатоля Бараноўскага і інш.)

Падчас сустрэчы кніжная крама “Акадэмкніга” прадставіла апошнія навінкі выдавецтваў, прысвечаныя творчым працам Валерыя Шкарубы, Андрэя Смаляка, мастацкія выданні з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава, Валерыя Славука і іншых вядомых асоб.

Для навучэнцаў каледжа сустрэча мела не толькі вялікае адукацыйнае значэнне, але і пакінула яскравы эмацыянальны след.

Наша фотогалерея