Шаноўныя сябры, запрашаем на цудоўны канцэрт, які ладзяць навучэнцы і выкладчыкі фартэпіяннага і харавога аддзяленняў гімназіі-каледжа мастацтваў.
Будзе цікава, захапляльна і атмасферна.
Канцэрт адбудзецца 6 мая ва ўтульнай камернай зале Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа, што па вуліцы Акадэмічная, 5.
Пачатак у 17.30.











