5 мая ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Сугучча”, дзе былі прадстаўлены творы навучэнцаў трэцяга курса мастацкага кірунку нашай установы і іх выкладчыка Вікторыі Аляксандраўны Дзямешка.

Сваім узнёсным гучаннем імпрэзу аздобіў Струнны ансамбль каледжа.

Выстава, што будзе доўжыцца да 29 мая, яскрава сведчыць пра гарманічны сімбіёз настаўніка і вучняў, дзе адбываецца сапраўдны дыялог творчых пакаленняў.

Усіх запрашаем!

Наша фотогалерея