26 мая дырэктар гімназіі‑каледжа мастацтваў Дзмітрый Васільевіч Хаванскі наведаў другі клас. Кіраўнік павіншаваў вучняў з завяршэннем навучальнага года!
Тых, хто дасягнуў найлепшых вынікаў, адзначыў падзякай за поспехі ў вучобе, стараннасць, ініцыятыўнасць, прыкладныя паводзіны, актыўны ўдзел у творчым жыцці класа і навучальнай установы. А таксама пажадаў поспехаў, натхнення і новых перамог!











