4 чэрвеня навучэнцы каледжа і 11 класа гімназіі наведалі майстар-класы, арганізаваныя ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі навучання на кафедрах «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва» і «Жывапіс і графіка».
Асаблівую цікавасць выклікаў майстар-клас па мазаіцы, які правяла наша выпускніца, выпускніца БДАМ, выкладчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Анастасія Чадзій. Навучэнцы даведаліся пра асноўныя прынцыпы стварэння мазаічных кампазіцый, матэрыялы і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў манументальным мастацтве.
Не менш захапляльным стаў майстар-клас па друкаванай графіцы (афорце), які правяла выпускніца нашай установы і БДАМ, выкладчык кафедры графікі Кацярына Коўзусь. Удзельнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі тэхнікі афорта, этапамі стварэння друкаванай графікі.
Дзякуем выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за цёплы прыём, цікавыя майстар-класы і магчымасць дакрануцца да сапраўднага мастацтва!
Наша фотогалерея











