24 чэрвеня адбылася ўрачыстая абарона дыпломных работ выпускнікоў мастацкага кірунку гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка!
Старшынямі дзяржаўных кваліфікацыйных камісій з'яўляліся прафесар кафедры жывапісу і графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталь Анатольевіч Герасімаў, а таксама загадчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка!
Выпускнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, што было адзначана старшынямі дзяржаўнай кваліфікацыйнай камісіі.
Віншуем нашых выпускнікоў і жадаем далейшых поспехаў!











