Дзень ведаў для навучэнцаў трэцяга класа завяршыўся наведваннем Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, дзе вучні прынялі ўдзел у КВІЗе «Партфель гімназіста».
Праз загадкі, рэбусы, віктарыну і вершы яны ўяўна перанесліся ў пачатак 20-га стагоддзя, даведаліся, якія рэчы тагачасныя гімназісты мелі ў сваім ранцы і параўналі іх са сваім.
А самае галоўнае – дапамаглі сабраць партфель Максіму Багдановічу, выбітнаму творцу і патрыёту.










