Віншуем навучэнку гімназіі-каледжа па класе флейты Наталлю Шуляк з прысваеннем Спецыяльнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Ганаровай узнагароды Наталля ўдастоена па выніках перамогі на XIV рэспубліканскім радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі». ✨Уручэнне пасведчання адбылося падчас ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню ведаў.
Дырэктар гімназіі-каледжа Д.В. Хаванскі павіншаваў Наташу, яе педагога С.І. Сітнікаву і канцэртмайстра Г.А. Брылёву з поспехам, пажадаў плёну, натхнення і новых дасягненняў.
Далучаемся да віншаванняў!










