12 верасня ў Яблыневым скверы ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, адбылася выстава творчых работ навучэнцаў ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка».
Арт-прастора аднаго з самых утульных куткоў Першамайскага раёна аб’яднала нашых юных мастакоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Творчая калабарацыя стала сапраўдным святам мастацтва і дала добры плён: наведвальнікі змаглі не толькі пазнаёміцца з работамі таленавітых навучэнцаў гімназіі-каледжа, але і ўбачыць, як нараджаецца творчы працэс.
Цудоўным дапаўненнем да выставы стаў майстар-клас па жывапісе, які правялі студэнты акадэміі.
Удзел нашых мастакоў у падобных творчых праектах на вольным паветры ўжо стаў добрай традыцыяй. І мы рады, што яна працягваецца.
Са святам, родны Мінск!
Наша фотогалерея










