Самыя юныя жыхары нашага Дома мастацтва таксама далучыліся да святкавання Дня народнага адзінства.
17 верасня ў другім класе гімназіі-каледжа прайшоў інфармацыйны ўрок, прысвечаны гэтай важнай падзеі. Юныя творцы выказалі свае мастацкія развагі на тэмы «Мы разам», «Мір. Дружба. Адзінства», «Беларусь – наш агульны дом», «Згода» і «Падтрымка».
Падчас заняткаў дзеці паразважалі пра значэнне адзінства, узаемапавагі і сяброўства, а таксама стварылі яркія малюнкі.










