У гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка Дзень народнага адзінства прайшоў у атмасферы яркага святочнага настрою!
Ва ўсіх класах і на ўсіх курсах адбыліся сустрэчы, інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя падзеі. Падчас іх навучэнцы абмяркоўвалі значэнне свята, ролю дзяржаўных сімвалаў – Гімна, Герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых важных свят, якія адлюстроўваюць гісторыю, традыцыі і адметнасць нашай краіны ў сусветнай прасторы.










