18 верасня адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў скульптурнага пленэру ў аграгарадку Юзуфова Мінскага раёна.

Пад кіраўніцтвам Івана Анатольевіча Арцімовіча і Аляксандры Ігараўны Сачанка навучэнцы другога і трэцяга курсаў каледжа рэалізавалі свае творчыя задумы ў камені, дрэве і метале. Кожны прадставіў сваю працу і расказаў пра закладзеную ў яе ідэю.

Высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і майстэрства працы ў матэрыяле адзначылі старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Наталля Анатольеўна Жук і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч.

Дзякуем ім за высокую ацэнку творчых работ навучэнцаў і падтрымку юных скульптараў!

Асобная падзяка фундатару пленэрнай практыкі, мастаку і выпускніку нашай гімназіі-каледжа Віктару Віктаравічу Лагоўскаму! На працягу васьмі гадоў яго падтрымка дазваляе навучэнцам удасканальваць майстэрства і атрымліваць каштоўны вопыт творчай працы.

Пленэр стаў прасторай для творчага пошуку, прафесійнага росту і новых адкрыццяў!

Наша фотогалерея