28 верасня навучэнцы гімназіі‑каледжа мастацтваў па класе «Духавыя інструменты» разам з педагогам С. І. Сітнікавай прынялі ўдзел у майстар‑класе з прафесарам Нацыянальнай вышэйшай кансерваторыі музыкі і танца Ліона, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, выканаўцам‑віртуозам, габаістам Жэромам Гішарам.

Сустрэча стала сапраўдным паглыбленнем у свет прафесійнага мастацтва.

Навучэнцы атрымалі ад майстра каштоўныя рэкамендацыі і парады. Гэты вопыт – цудоўны стымул для далейшага творчага росту кожнага з удзельнікаў.

Наша фотогалерея