Чырвоным радком праз усю канцэртную праграму прайшла тэма ўдзячнасці настаўнікам. Свае творчыя віншаванні падрыхтавалі і самыя юныя навучэнцы, і будучыя выпускнікі.
Цікавым акцэнтам стала акцыя «Святочны куфэрак»: на працягу тыдня кожны меў магчымасць пакласці туды сваю запіску альбо малюнак. Сабралася цэлая палітра эмоцый – ад пажаданняў да асацыяцый. Некаторыя запіскі, што трапілі ў «Святочны куфэрак», былі агучаны падчас канцэрта.
Нечаканым і асабліва яркім момантам праграмы стала выступленне калектыву настаўнікаў. Педагогі праявілі сапраўдны цуд крэатыву. Яны “узарвалі” залу арыгінальным аўтарскім нумарам. Іх эмацыянальны напор, натхненне і творчая свабода не пакінулі нікога абыякавым.
Гэты настрой падхапіў Узорны духавы аркестр «Фанфары Нямігі». Выступленне калектыву стала яскравым і маштабным фіналам урачыстасці.
Дзень настаўніка яшчэ раз паказаў: гімназія‑каледж мастацтваў – гэта сапраўдная творчая сям'я!










