У нашай краіне святкаванні ў гонар Дня настаўніка завяршыліся, але свята працягваецца!
З 1994 года 5 кастрычніка, паводле рашэння ЮНЕСКА, адзначаецца Сусветны дзень настаўніка. Гэта цудоўная нагода яшчэ раз павіншаваць усіх са святам, пажадаць поспехаў і асабліва падзякаваць педагогам, якія актыўна ўдзельнічалі ў яго падрыхтоўцы.
Шаноўныя мастакі, дзякуючы створанай вамі прыгажосці свята атрымалася асабліва яркім і запамінальным!
Дарагія музыканты, дзякуючы вам урачыстасць напоўнілася цудоўнай, узнёслай атмасферай!
Паважаныя настаўнікі малодшых класаў, дзякуючы вам мы атрымалі ад вашых выхаванцаў кранальныя віншаванні, якія падарылі душы цеплыню і пяшчоту. Гэта адчувалася не толькі на сцэне, але і ў малюнках дзяцей, якія склалі яркую галерэю ўражанняў.
Па праве можна сказаць: Дзень настаўніка – гэта свята кожны дзень, бо ваша праца – штодзённае мастацтва!










