Навучэнец 102‑й групы Алег Каліноўскі ў межах валанцёрскай дзейнасці працягвае праводзіць цыкл майстар‑класаў па жывапісе.
17 кастрычніка, у шосты школьны дзень, ён сустрэўся з вучнямі Чарнікаўшчынскай базавай школы, якая знаходзіцца ў Дзяржынскім раёне.
Майстар‑клас завяршыўся дэманстрацыяй малюнкаў на зададзеную тэму. Але самае галоўнае – юныя мастакі‑пачаткоўцы атрымалі радасць творчасці і шчырыя эмоцыі ад таго, што ў іх усё атрымалася.
Наша фотогалерея










