Навучэнцы мастацкага аддзялення актыўна далучыліся да добраўпарадкавання тэрыторыі гімназіі-каледжа. Яны прыбіралі апалае лісце і наводзілі парадак у творчых майстэрнях, размешчаных пад адкрытым небам.
Такая супольная праца не толькі робіць наваколле чыстым і ўтульным, але і вучыць адказнасці і згуртаванасці.
Дзякуй усім за старанне і неабыякавасць!










