30 кастрычніка навучэнцы 2-6 класаў гімназіі-каледжа мастацтваў наведалі парк-музей інтэрактыўнай сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула», дзе кожная пляцоўка адлюстроўвае пэўную эпоху беларускай гісторыі.
Дзецям адкрыўся новы свет, дзе сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым.
Экскурсанты плавалі на ладдзі варагаў “Драккар”, вадзілі карагод на язычніцкім капішчы, наведалі кузню, калегіум, Палац беларускай мовы, ганчарную майстэрню, велікакняжацкую залу, пякарню.
Дзеці засталіся ў захапленні ад падарожжа ў мінулае!










