
У канцы 2016 года ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Маскве экспанавалася маладзёжная выстаўка. Пераважная большасць яе ўдзельнікаў – выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка: стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі жывапісцы Ганна Конанава, Алесь Багданаў, Дар’я Раманенка скульптар Рыпсімэ Геваркян і іншыя.