
СВЕТ КРЫШТАЛЯЎ 9 - 12 лютага 2017 года у мінскім батанічным садзе адбыўся Трэці фестываль снежнай і лядовай скульптуры «Свет Крышталяў». Удзел прымалі прафесійныя скульптары, выкладчыкі, навучэнцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Баларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту, УА “Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава”, ДУА “Гімназіі-каледжа імя І.В.Ахрэмчыка». Нашы навучэнцы і выкладчыкі стварылі цудоўныя кампазіцыі, якія былі адзначаны журы конкурсу! 1 месца - снежная скульптура "Кніжны мядзведзь" (Васілеўская Дар'я, Бурло Дар'я - 1 курс каледжа) 3 месца - снежная скульптура "Велес" (Лазар Арына, Бірала Валерыя - 3 курс каледжа) Прыз глядацкіх сімпатый - снежная скульптура "Лавачка Любові" (Вілімайтыс Павел, Шэйма Ілона, Ляонава Аліна - 1 курс каледжа) Нашы выкладчыкі атрымалі Прыз глядацкіх сімпатый за лядовую кампазіцыю "Завіруха" (Ляонаў Павел, Арцімовіч Іван) Віншуем удзельнікаў і пераможцаў! Фотографии находятся здесь