
У пачатку снежня ў 201 і 202 групах гімназіі-каледжа мастацтваў прайшла віктарына “Вандроўка па родным краі”. Усе прысутныя навучэнцы накіраваліся ва ўяўнае падарожжа па розных старонках гісторыі і культуры Беларусі. Пытанні і заданні падарожжа закраналі самыя разнастайныя бакі жыцця беларусаў: мову, літаратуру, гісторыю, этнаграфію. Выпрабаванні віктарыны паказалі, што ўдзельнікі мерапрыемства добра ведаюць родную краіну.