Выстава

Працягваецца супрацоўніцтва гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка з Лагойскім краязнаўчым музеем. Чарговая выстаўка ў рамках праекта “Мая малая радзіма” , арганізаваная па ініцыятыве намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце П.С.Багданава, “Маладосць краіны” пачала сваю работу напрыканцы студзеня. Тут прадстаўлена каля дваццаці лепшых твораў навучэнцаў, кожны з якіх – паэтычны аповед пра адзін з любых сэрцу аўтара куточкаў Беларусі і яе людзей. Гэта творы К.Гароднічавай, А.Юрцэвіч, П.Хацяновіч, А.Сержан, П.Палішук і іншых. Выстаўка карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод лагайчан.