
Стала традыцыяй ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ праводзіць разам. 2 сакавіка вучні 2 класа, іх бацькі і педагогі наведалі РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ, паглядзелі спектакль "Гісторыя двух сабак". Кінутыя гаспадарамі Дунай і Булька, а разам з імі і гледачы, вераць у тое, што дабрыня і адданасць сабак каму-небудзь спатрэбяцца. А той, хто верыць у дабрыню, абавязкова яе сустрэне! Усе суперажывалі героям, якія трапілі ў бяду. Ніхто не застаўся абыякавым да лёсу сабак.