
24 верасня вызначаны лаўрэаты і пераможцы скульптурнага Фестывалю BronzeArtFestival 2022!
Па выніках галасавання мастацтвазнаўчага журы, а таксама саміх удзельнікаў Конкурсу, першае месца атрымала праца “Пошук крылаў” нашага выкладчыка Івана Арцімовіча! Віншуем!
Лаўрэатам каменнага Фестывалю StoneArtFestival 2022 стаў наш выкладчык Валерый Малахаў. Яго капазіцыя з каменю “Торс” знайшла сваё месца ў галерэі пад адкрытым небам у Астрашыцкім гарадку.
Таксама ўдзел у BronzeArtFestival 2022 прынялі навучэнцы нашай гімназіі-каледжа Паліна Грыб і Кацярына Гракова.
Усе працы будуць экспанавацца ў галерэі 1000К Акадэміі творчасці да 19 лістапада 2022 года! Запрашаем!
Наша фотогалерея